Цэнтр персідскай мовы і культуры размешчаны ў другім навучальным корпусе Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (БДЭУ).

Для цэнтра спецыяльна выдзелілі навучальную аўдыторыю, у якой у далейшым будуць праходзіць заняткі для студэнтаў, якія вывучаюць фарсі.

У адкрыцці Цэнтра персідскай мовы і культуры ў Мінску прынялі ўдзел прадстаўнікі пасольства Ірана ў Беларусі, Міністэрства замежных спраў Ірана і рэктар БДЭУ Уладзімір Шымаў. Бакі выказалі зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва ў галіне культуры і адукацыі паміж дзвюма краінамі.

Адкрыццё Цэнтра персідскай мовы і культуры дасць магчымасць павысіць узровень падрыхтоўкі беларускіх спецыялістаў з веданнем фарсі. Акрамя таго,

кіраўніцтва БДЭУ плануе сумесна з іранскім бокам рэалізаваць некалькі адукацыйных праектаў, якія датычацца, перш за ўсё, абмену навуковай інфармацыяй.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?