На аснове аналізу наяўнай у Мінску сітуацыі з крадзяжамі пракуратура горада ініцыюе шэраг прапаноў у адрас Мінгарвыканкама і грамадзян.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашаў, за два месяцы 2013 года ў сталіцы зарэгістравана 1.796 крадзяжоў, што на 21,4% менш, чым за аналагічны перыяд 2012 года. Але ў пракуратуры выклікае трывогу той факт, што

значную ўдзельную вагу ў гэтым масіве злачынстваў складаюць крадзяжы з аўтамашын і кішэнныя крадзяжы.
Так, напрыклад, за дзяжурныя суткі 26—27 сакавіка было зарэгістравана 27 крадзяжоў, з якіх 11 — з аўтамашын, 12 — кішэнныя.

Паводле слоў Балашава,

пракуратура прапаноўвае Мінгарвыканкаму разгледзець пытанне аб устаноўцы камер відэаназірання ў дварах жылых дамоў і надалей прадугледзець устаноўку такіх сістэм на этапе будаўніцтва і праектавання жылога сектара.
Аўтаўладальнікам пракуратура настойліва рэкамендуе ў мэтах папярэджання крадзяжоў з аўтатранспарту арганізаваць пазменнае дзяжурства на дваровых аўтастаянках.

Што да прафілактыкі кішэнных крадзяжоў, то тут, як адзначыў Балашаў, пракуратура ў першую чаргу заклікае да пільнасці саміх грамадзян, якія часта становяцца ахвярамі злачынстваў з-за сваёй бестурботнасці і няўважлівасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?