Папа Францішак правёў абрад абмывання ног у рымскай турме Казаль-дэль-Марма, дзе ўтрымліваюцца непаўналетнія зняволеныя.

Пантыфік абмыў ногі дванаццаці зняволеным розных нацыянальнасцей і веравызнанняў. Сярод іх было двое дзяўчат. Характэрна, што раней жанчыны не дапускаліся да ўдзелу ў рытуале абмывання ног Папам.

Папа Францішак, у свеце кардынал Хорхе Марыа Бергольа, які ў мінулым быў арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, у сябе на радзіме дазваляў дзяўчатам удзельнічаць у гэтым абрадзе. Яму ўдалося дамовіцца пра гэта і ў Італіі.

Цягам свайго царкоўнага служэння кардынал Бергольа нязменна заклікаў да клопату пра бедных, слабых і хворых і даказваў неабходнасць гэтага на ўласным прыкладзе: так, у 2001 годзе ў адным з хоспісаў ён абмываў і цалаваў ногі 12 хворым на СНІД людзей.

Абрад абмывання ног у Чысты Чацвер натхнёны адным з евангельскіх паданняў. Паводле яго, Ісус перад здрадай і ўкрыжаваннем абмыў ногі апосталам.

У нядзелю каталікі свету адзначаюць Вялікдзень уваскрасення Хрыстовага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?