Тэль-Авіў - вароты Ізраіля.

Тэль-Авіў - вароты Ізраіля.

У пачатку 2013 года Ізраіль упершыню ў гісторыі стаў краінай з самай вялікай колькасцю жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці, абагнаўшы па гэтым паказчыку ЗША,

паведамляюць СМІ са спасылкай на дадзеныя тамтэйшага МУС.
Агульная колькасць ізраільскіх яўрэяў упершыню перавысіла шэсць мільёнаў чалавек, у той час як у ЗША іх налічваецца больш за пяць з паловай мільёнаў, два з якіх жывуць у горадзе Нью-Ёрку і яго ваколіцах.

Па дадзеных Яўрэйскага універсітэта ў Ерусаліме, усяго ў свеце налічваецца 13,8 млн яўрэяў, прычым іх колькасць за межамі Ізраіля паступова скарачаецца.

Усяго ў Ізраілі пражываюць каля васьмі мільёнаў чалавек. Другая па колькасці група насельніцтва - арабы (1,6 мільёна), а трэцяя - хрысціяне ўсходнееўрапейскага паходжання (у асноўным, сваякі рэпатрыянтаў з краін былога СССР).

Доўгі час ЗША апярэджвалі Ізраіль. аднак пастаянны прыток рэпатрыянтаў і высокая нараджальнасць змянілі гэты суадносіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?