Зроблена гэта будзе ў рамках падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 1 верасня ў Быхаве.

Дзякуючы рэканструкцыі цэнтр культуры набудзе новы арыгінальны фасад, будзе заменены дах, адрамантаваная сістэма ацяплення, шэраг памяшканняў перапланіруюць і перапрафілююць. Напрыклад, спартыўная зала стане залай для вольнай барацьбы -- аднаго з вядучых відаў спорту ў раёне. Глядзельную залу таксама чакаюць сур'ёзныя пераўтварэнні: рэканструкцыя сцэны, замена яе афармлення, гуку, устаноўка новых крэслаў.

Яшчэ Вr7-8 млрд. плануецца выдаткаваць на добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі з стварэннем шматфункцыянальнай зоны адпачынку,
сучасным асвятленнем і шырокім выкарыстаннем малых архітэктурных формаў. Пры гэтым частку абарончага рова Быхаўскай крэпасці зноў запоўняць вадой і ператвораць у возера.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?