На гэтым тыдні сярэднясутачная тэмпература паветра была на 5-10 градусаў ніжэйшая за кліматычную норму. Такі тэмпературны фон характэрны для сярэдзіны студзеня.

У цэлым сакавік быў на 2-4 градусы халаднейшы, чым звычайна. Шчодрым ён быў і на ападкі, асабліва па паўднёвым усходзе краіны, дзе ў некаторых раёнах выпала 2--3 месячныя нормы.

Такога халоднага і снежнага надвор'я ў сакавіку не назіралася ў Беларусі больш за 50 гадоў.

У бліжэйшыя выходныя тэмпературны фон некалькі павысіцца, аднак застанецца ніжэй за сярэднія шматгадовыя значэнні. Сапраўднага вясновага надвор'я пакуль не чакаецца.

У суботу, 30 сакавіка, няўстойлівыя ўмовы надвор'я ў Беларусі забяспечаць франтальныя раздзелы ад цыклону з цэнтрам над Літвой.

Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег, завіруха. Днём пераважна па ўсходняй палове пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, утворыцца слабы галалёд.
Дзе-нідзе па захадзе згусціцца туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, ноччу на большай частцы, а днём па ўсходзе моцны парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 0 .. -6°С, па паўночным усходзе краіны -7 .. -10°С, максімальная днём -1 .. +5°С.

У нядзелю, 31 сакавіка, надвор'е ў нашай краіне будзе вызначаць у асноўным поле паніжанага атмасфернага ціску, днём у паўднёвых рэгіёнах пачне адбівацца ўплыў франтальнага падзелу ад паўднёвага цыклону.

Ноччу месцамі пройдзе кароткачасовы снег. Днём па паўднёвай палове краіны ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.
Месцамі туман, галалёд. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература: мінімальная ноччу 0 .. -6°С, пры праясненнях да -10°С; максімальная днём 0 .. +5°С.
У панядзелак, 1 красавіка, у сувязі з праходжаннем праз нашу тэрыторыю паўднёвага цыклону, прагназуюцца складаныя ўмовы надвор'я.
У большасці раёнаў краіны чакаецца снег, мокры снег, месцамі моцны снег, наліпанне мокрага снегу, слабая завіруха. Па паўднёва-ўсходняй палове пройдуць ападкі (мокры снег, дождж), утворыцца слабы туман і галалёд. Вецер пераменных напрамкаў ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 0 .. -5°С, максімальная удзень -2 .. +4°С; па паўднёвым усходзе ноччу +1 .. +3°С, днём +5 .. +7°С, месцамі да +10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?