Сцэна з спектакля «Пінская шляхта» Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы.

Сцэна з спектакля «Пінская шляхта» Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы.

«Давайце дамо магчымасць ім зарабляць, вызвалім ад падаткаў», — адзначыў кіраўнік у пятніцу, наведваючы тэатр і знаёмячыся з вынікамі яго рэканструкцыі.

Выслухаўшы меркаванне кіраўніцтва Міністэрства культуры, ён спытаў: «Гэта значыць, яны не гатовыя, як на Захадзе, зарабляць грошы на сваё існаванне?» Атрымаўшы адказ аб тым, што тэатр не зможа цалкам існаваць без бюджэтнага фінансавання, Лукашэнка сказаў: «Добра, давайце заплацім 15%, а астатняе хай зарабляюць самі. Тады яны пачнуць варушыцца», — заявіў ён, даручыўшы падрыхтаваць адпаведную прапанову па дадзеным пытанні.

«Гэта дзе „на Захадзе“ ён убачыў самаакупныя нацыянальныя тэатры? — задаецца пытаннем у сваім Фэйсбуку Мікалай Халезін. —

Хоць на Захадзе, хоць на Усходзе — не існуе ў ніводнай краіне свету самаакупных нацыянальных тэатраў.
Нават у незалежных буйных тэатраў фінансаванне складаецца з трох крыніц: траціна — продаж квіткоў; траціна — дапамога незалежных фінансавых донараў; траціна — дапамога дзяржавы.

Лепіць абы што, а людзі думаюць — і праўда, а чаму „на Захадзе“ могуць тэатры самі на сябе зарабляць, а ў нас няма? І сапраўды. Трымаеш трупу ў 60 чалавек, тэхнічныя службы — плюс яшчэ столькі ж, матэрыялы закупляеш для дэкарацый, плаціш за святло, транспарт, паслугі сувязі, за размяшчэнне рэкламы, аплачваеш камуналку — святло, ваду, ацяпленне, робіш бягучыя рамонты. І ўсё гэта за прададзеныя па тры даляры квіткі.

Калі краіна не ў стане ўтрымліваць нават нацыянальны драматычны тэатр, значыць менеджэраў у сферы культуры пара саджаць у турму.
Мей нармальныя адносіны з прадстаўнікамі еўрапейскіх структур, камунікуй з буйнымі фондамі, фестывалямі, культурнымі аператарамі, ствары ўласную фандрайзінгавую структуру, і пытанне з фінансаваннем тэатра закрыеш. Толькі вось бяда — рабіць гэтага няма каму, за столькі гадоў ніводнага спецыяліста не выхавалі.

Ну, калі трэба арганізаваць працэс фінансавання нацыянальнага тэатра, хай Міністэрства культуры звяртаецца да нас — Свабодны тэатр гэтую праблему вырашыць на працягу паўгода. І не такія вырашалі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0