Італьянскі юрыст Джавані Ды Стэфана, вядомы як «адвакат д’ябла», быў асуджаны брытанскім судом на 14 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў махлярстве. Пра гэта 28 сакавіка паведамляе Agence France-Presse.

Суд выявіў, што Ды Стэфана, які не меў належнай кваліфікацыі і адукацыі, прадстаўляўся сваім патэнцыйным кліентам прафесійным юрыстам і атрымліваў ад іх значныя сумы грошай. Урон ад яго дзеянняў быў ацэнены ў некалькі мільёнаў даляраў.

Суд палічыў, што віна Ды Стэфана была даказаная па ўсіх 25 пунктах абвінавачвання; акрамя махлярства ён быў прызнаны вінаватым у падробцы дакументаў, адмыванні грошай і ўвядзенні ў зман. Каментуючы рашэнне аб працяглым тэрміне турэмнага зняволення,

суддзя падкрэсліў, што Ды Стэфана не толькі наносіў фінансавы ўрон сваім кліентам, але і даваў «ілжывую надзею» людзям, якія знаходзіліся ў складаных сітуацыях.

Джавані Ды Стэфана атрымаў вядомасць як адвакат, які браўся абараняць абвінавачаных падчас гучных працэсаў, выйграць якія лічылася вельмі малаверагодным.

Сярод яго кліентаў былі ірацкі лідар Садам Хусэйн і адзін з яго найбліжэйшых паплечнікаў Тарык Азіз, экс-прэзідэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч, а таксама шэраг вядомых брытанскіх рабаўнікоў і забойцаў.

Сам Ды Стэфана называў працэс, які адбываецца, палітычным.

Яшчэ ў 2011 годзе, калі яму былі прад’яўленыя першыя абвінавачванні, ён заяўляў, што пераслед быў пачаты з-за таго, што ён прапанаваў судзіць былога брытанскага прэм’ера Тоні Блэра за яго ролю ў вайне ў Іраку.
Між тым пасля, у часе працэса, Ды Стэфана часткова прызнаў сваю віну.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?