Царква не ўхваляе, але не можа спыніць: на Філіпінах захоўваецца традыцыя, калі ў Вялікую пятніцу фанатычныя вернікі ідуць на крыж, каб перажыць тое, што перажываў Ісус Хрыстос.

Спачатку іх бічуюць, пасля сапраўднымі жалезнымі цвікамі — 12-сантыметровымі — прыбіваюць да крыжа. Такая традыцыя завялася прыкладна 60 гадоў назад. Гэткім чынам людзі выкупляюць грахі, спрабуюць выздаравець ці здабыць штосьці, чаго вельмі прагнуць. Усё гэта адбываецца за кіламетраў 60 ад сталіцы Філіпінаў Манілы.

Праўда, на крыжы людзі застаюцца не на тры дні, а ўсяго на некалькі хвілін, і адбываецца рытуал у атмасферы балагану. У натоўпе прадаюць марожанае і газваду. Абрад трымаецца ў трох вёсках.

Сёння каталікі свету адзначалі Вялікую Пятніцу, дзень укрыжавання Ісуса. У нядзелю — Вялікдзень Уваскрасення Хрыстовага.

Арцыбіскуп Манілы кажа, што ўсё гэта мае мала супольнага з Хрыстовым запаветам пра любоў і самаахвяраванне, але парабіць з сялянамі ён нічога не можа.

Сапраўды, што ні край, то звычай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?