Памёр расійскі акцёр Валерый Залатухін. Яму быў 71 год.

Залатухін памёр раніцай 30 сакавіка ў бальніцы. Пра тое, што акцёрн знаходзіцца ў рэанімацыі, стала вядома 5 сакавіка. Тады ж ён пакінуў пасаду мастацкага кіраўніка тэатра на Таганцы, якую займаў з 2011 года. Пасля таго як Залатухіну паставілі дыягназ «пухліна мозгу», яго змясцілі ў Расійскі цэнтр рэнтгенарадыялогіі, дзе ён знаходзіўся аж да сваёй смерці.

Валерый Сяргеевіч Залатухін нарадзіўся 21 чэрвеня 1941 года ў вёсцы Хуткі Выток, што ў Алтайскім краі Расіі.
Ад 1964 г. з’яўляўся акцёрам Тэатра на Таганцы ў Маскве. Дэбютаваў у кіно ў фільме Уладзіміра Назарава «Пакет» паводле аповесці Леаніда Панцялеева пра прыгоды чырвонаармейца Трафімава.
Зняўся ў такіх фільмах, як «Гаспадар тайгі» (1969, участковы Сярожкін), «Бумбараш»(1972), «Сказ пра тое, як цар Пётр арапа жаніў «(1976) ды інш.

Аўтар некалькіх кніг успамінаў, у тым ліку пра Уладзіміра Высоцкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?