Ноччу па Віцебскай, месцамі па Магілёўскай і Гомельскай абласцях прагназуецца невялікі снег. Днём пераважна па паўднёвай палове краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.Месцамі будзе туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе нуль — 6 градусаў са знакам мінус, пры праясненнях месцамі слупок тэрмометра апусціцца да 9 градусаў марозу. Днём прагназуецца ад нуля да плюс 5 градусаў.
У Гідраметэацэнтры папярэдзілі, што 1 красавіка ў начныя і ранішнія гадзіны ў многіх раёнах чакаюцца працяглы снег, мокры снег, месцамі — моцны снег, галалёд і наліпанне мокрага снегу.
Раніцай і днём таксама пройдзе мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Па