Два беларускія студэнты вырашылі рэалізаваць беларускую мару: зарабіць на кватэру ў панэльным доме, «Фальксваген Пасат», дыплом беларускай ВНУ і мех бульбы.

Ідэю запазычылі ў брытанца Алекса Т’ю. Ён стварыў сайт milliondollarhomepage.com, што ўяўляў сабой поле для рэкламы памерам мільён піксэлаў. Пры гэтым мінімальную куплю складаў квадрат у 10×10 кропак па цане 1 даляр за піксэл. На гэтай прасторы пакупнік мог змясціць любую выяву, якая ўяўляла сабой вечную гіперспасылку на свой сайт. Пры гэтым забаранялася перапрадаваць выкупленыя піксэлы, але ж і дадаткова нічога з цягам часу даплочваць не трэ' было.

Беларускі аналаг брытанскага сайта мае своеасаблівы нацыянальны каларыт: фотаздымак бульбы на падкладцы, беларускі арнамент і сімвалічную зялёна-чырвоную назву. Ёсць яшчэ адна асаблівасць — гэта кошт. Нашы студэнты прадаюць месца значна танней: піксэл у іх каштуе не 1 даляр, а ўсяго 1000 беларускіх рублёў. Мінімальная купля павінна складаць квадрат 10×10 піксэлаў за 100 тысяч беларускіх рублёў.

Выглядае сайт belarusdream.by наступным чынам. Дарэчы, сайт існуе з канца 2012 года, але ж займацца ім хлопцы сталі зусім нядаўна. За гэты час месца пад рэкламу купілі 7 чалавек. Нягледзячы на гэта стваральнікі сайта ўпэўненыя, што рэалізацыя беларускай мары — справа часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?