Хакейная зборная Аляксандра Лукашэнкі прайграла камандзе Брэсцкай вобласці ў паўфінале спаборніцтваў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
«Чорны шлем» асабіста быў на пляцоўцы, аднак не здолеў дапамагчы камандзе — паражэнне ў лікам 4:5.
Упершыню за шэсць гадоў (ад пачатку правядзення турніра) зборная Лукашэнкі не выйшла ў фінал. Пяць разоў яна была пераможцам, яшчэ аднойчы неяк перамагла зборная Гомельскай вобласці.
Хакейная каманда Лукашэнкі ўзмоцненая былымі прафесійнымі хакеістамі, у тым ліку і гульцамі зборнай Беларусі.
А сам кіраўнік дзяржавы гуляў у адным звяне з былым НХЛ-аўцам Уладзімірам Цыплаковым і бізнэсмэнам Паўлам Белым.





