Улады Кітая вызвалілі вядомага тыбецкага палітвязня Джыгме Г'ятсо, які правёў у турме больш за 17 гадоў.
Джыгме Г'ятсо
Прадстаўнік урада Тыбета ў выгнанні Ташы Пунтсок паведаміў, што Г'ятсо выпушчаны з турмы за год да заканчэння тэрміну - верагодна, з-за хваробы нырак.
Былы манах Джыгме Г'ятсо быў змешчаны ў турму ў 1996 годзе па абвінавачванні ў сепаратызме і падрыве нацыянальнай бяспекі.Па словах праваабаронцаў, у заключэнні актывіст падвяргаўся катаванням.
Кітайскія ўлады распарадзіліся, каб былы вязень вярнуўся ў свой родны горад у правінцыі Ганьсу.