Паштовыя адпраўленні з Кітая і Ганконга займаюць каля 20% усёй уваходнай карэспандэнцыі ў Беларусі.

Пра гэта на галіновай канферэнцыі eTrade паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белпошта» Таццяна Гвоздзева.

«З усёй пошты, якая прайшла мытнае афармленне, 60% — гэта тавары, набытыя ў інтэрнэт-крамах»,
— адзначыла Таццяна Гвоздзева падчас круглага стала.

У цэлым штогадовы рост паштовых адпраўленняў ў Беларусі складае каля 20–30%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?