Сярэдняя зарплата беларускіх рабочых, занятых на будаўніцтве АЭС, вар’юецца ад 5,5 да 8,6 млн. рублёў,паведаміў 2 красавіка на
На сёння на будаўнічай пляцоўцы ў Астраўцы (Гродзенская вобласць) працуе 1.120 чалавек, да канца года плануецца нарасціць іх колькасць да трох тысяч. «У пікавыя гады на пляцоўцы будзе занята прыкладна восем тысяч чалавек», — сказаў Пуставой.
Ён адзначыў, што задача, пастаўленая беларусамі, а менавіта лакалізацыя працэсу будаўніцтва і ўцягванне ў яго максімальнай колькасці беларускіх кампаній, паспяхова выконваецца. 98% рабочых пляцоўкі — беларусы.