Палкоўнік Ігар Аляксейчык прызначаны намеснікам камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі -- начальнікам авіяцыі. Як паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, адпаведны ўказ падпісаны 2 красавіка.

Сёння таксама падпісаны ўказ аб прызначэнні генерал-маёра Ігара Голуба, які раней займаў гэтую пасаду, намеснікам камандуючага ВПС і войскамі СПА.

Як паведамілі БелаПАН у Міністэрстве абароны, да нядаўняга часу Ігар Аляксейчык быў намеснікам начальніка ўпраўлення авіяцыі ВПС і войскаў СПА. У сярэдзіне 2000-х ён камандаваў 116-й бамбавальнай разведвальнай авіяцыйнай базай, якая дыслакавалася ў населеным пункце Рось (Гродзенская вобласць).

Генерал-маёр Ігар Голуб быў прызначаны намеснікам камандуючага ВПС і войскамі СПА -- начальнікам авіяцыі 16 жніўня 2010 года, калі быў яшчэ слухачом факультэта Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі. Да гэтага камандаваў 206-й штурмавой авіяцыйнай базай у Лідзе (Гродзенская вобласць).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0