Як паведаміла карэспандэнту «Звязды» галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава, на выхадныя чакаецца даволі цёплае камфортнае надвор’е, калі кароткачасовыя дажджы з невялікімі навальніцамі чакаюцца толькі месцамі ў Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і па паўднёваму захаду Мінскай абласцей.

Вецер паўднёва‑ўсходні парывісты. Тэмпература паветра ў суботу і нядзелю ўначы — 14—21, удзень 25—31 градус.

Паводле папярэдніх прагнозаў, надвор’е з кароткачасовымі дажджамі захаваецца і ў першыя дні наступнага тыдня. У аўторак чакаецца невялікае пахаладанне, калі тэмпература паветра знізіцца на 2—3 градусы, аднак з аўторка стане зноў даволі цёпла і амаль без дажджоў. Лета працягваецца…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?