Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін папрасіў кіраўніка «Газпрома» Аляксея Мілера «вярнуцца да праектаПра гэта паведамляе «Інтэрфакс». Пуцін растлумачыў, што будаўніцтва газаправоду «Паўднёвая плынь» праз Балгарыю і Сербію ўжо практычна пачалося, таму цяпер час задумацца пра«Ямал-Еўропа-2» .
Гэта праект, які Аляксандр Лукашэнка прапаноўваў расійскаму боку ўжо даўно. Ён бы каштаваў каля $2,5–3 мільярда, гэта нядорага ў параўнанні з шматмільярднымі абхаднымі газаправодамі па марскім дне, які цяпер будуе Расія.
Для рэалізацыі праекта дастаткова пракласці на тэрыторыі Беларусі дадатковую трубу непадалёку ад ўжо існуючай«Ямала-Еўропы-1» , прычым землеадвод і ўся інфраструктура ўжо існуе.
Магутнасць
Рэалізацыя такога праекта можа мець значныя палітычныя наступствы.Пачатак такога праекта будзе немагчымы без нармалізацыі адносін Расіі з Польшчай, якія доўгі час заставаліся даволі напружанымі. У сваю чаргу, і непрыяцельскія стасункі Мінска з Варшавай могуць стаць перашкодай для праекта, які мог бы павялічыць залежнасць Польшчы ад паставак энэрганосьбіта з Расіі праз Беларусь.