У цэнтры сталіцы Чачні гарыць найвышэйшы будынак горада, 40-павярховая высотка "Алімп", частка комплексу "Грозны-Сіці". Відавочцы ў блогах паведамляюць, што

полымя ахапіла ўвесь хмарачос, а пажарнай тэхнікі, якая даставала б да 30-га паверха, у горадзе няма.

Агонь успыхнуў, як мяркуецца, на адным з верхніх паверхаў будынка. Як адзначае агенцтва, над гмахам уздымаецца густы чорны дым.

Людзей паспелі эвакуяваць, ахвяраў няма.

З пажарам спрабуюць змагацца больш за 100 пажарных.

Спачатку паведамлялася, што ў ахопленым агнём будынку, на 27-м паверсе, знаходзіцца пяціпакаёвая кватэра акцёра Жэрара Дэпард'ё. Аднак пазней стала вядома, што жытло, якое падарыў Дэпард'ё кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, знаходзіцца ў суседнім будынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?