Завадатарамі бойкі сталі 19-гадовы і двое 17-гадовых наведнікаў бара «Свет більярда», растлумачыў намеснік начальніка Цэнтральнага (г. Гомель) РАСК Аляксандр Бажэнаў.

Трое нецвярозых хлопцаў і 17-гадовая дзяўчына весела бавілі час у мінулую нядзелю. Іх вечарына зацягнулася глыбока за поўнач. Калі яны пакідалі бар а 3.30 начы, дарослы наведнік зрабіў заўвагу:
чаму маладыя людзі знаходзяцца ў піцейнай установе ды яшчэ так позна? Тыя агрызнуліся, маўляў, не трэба намі камандаваць. Для пераканаўчасці дадаўся ўдар кулаком у твар. Пасля апаненты схапілі адзін аднаго за вопратку і, не ўтрымаўшы раўнавагі, упалі.
З дапамогай прыяцеля малады хлопец вызваліўся ад захопу. Пасля ўдваіх яны сталі збіваць ляжачага мужчыну рукамі і нагамі.
Білі па розных частках цела, у тым ліку па галаве.

Да тых, што біліся, парываўся падысці 32-гадовы таварыш пацярпелага, але яго ўтрымаў адзін з падлеткаў.

Пасля таго, як «выхавальнік» застаўся нерухома ляжаць на ганку, малойчыкі пераключыліся на другога мужчыну.
Павалілі і сталі збіваць яго. Не даючы сваім ахвярам падняцца, хлопцы па чарзе распраўляліся з кожнай з іх. З жорсткасцю і п'янай бравадай, адзін з хуліганаў нанёс мужчыну, які ляжаў на ганку, 7 удараў нагой па галаве. Пасля зняў куртку пацярпелага, дастаў з яе сотавы тэлефон і грошы.
Скончыўшы разборку, кампанія з'ехала на таксі, пакінуўшы пацярпелага ляжаць на ганку без прытомнасці.

Усю бойку зафіксавала камера відэаназірання.

За падзеямі па маніторы назіраў адміністратар забаўляльнай установы. Аднак выйшаў з бара толькі пасля таго, як па яго выкліку прыехала міліцыя.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў размінуліся з дэбашырамі літаральна на пару секунд. Пераслед машыны таксі скончыўся затрыманнем усіх удзельнікаў бойкі.
Па словах Аляксандра Бажэнава, у дадзеным выпадку здзіўляюць жорсткасць і цынізм, з якімі дзейнічалі маладыя людзі. А таксама паводзіны работнікаў бара, якія не паспрабавалі спыніць бойку.

Завадатары бойкі знаходзяцца пад вартай. Пацярпелыя мужчыны з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваныя. Пасля аказання меддапамогі яны выпісаныя дадому. У дачыненні да падазроных распачатая крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?