Кыргызскі праваабаронца Ондуруш Тактанасыраў паабяцаў абліць бензінам будынак пасольства Беларусі ў Бішкеку і падпаліць яго. Гэта ён зробіць у тым выпадку, калі афіцыйны Мінск не экстрадзіруе ў Кыргызстан зрынутага прэзідэнта Курманбека Бакіева.

Такую заяву Тактанасыраў зрабіў 4 красавіка на мітынгу каля беларускага пасольства.

Паводле праваабаронцы, Бішкек не раз звяртаўся да беларускіх уладаў з запытам аб выдачы Бакіева, аднак атрымліваў адмову. Вінаваты ў гэтым, заявіў Тактанасыраў, асабіста Аляксандр Лукашэнка, які «працягвае хаваць небяспечнага злачынцу».

«Калі нашы патрабаванні не будуць выкананыя, мы вымушаны будзем пайсці на радыкальныя меры — абліць бензінам пасольства Беларусі і падпаліць будынак. Потым я закідаю пасольства тухлымі яйкамі. Да людзей, якія хаваюць забойцаў, іншых адносінаў быць не можа», — сказаў ён.

У якасці доказу сур’ёзнасьці сваіх намераў праваабаронца спаліў партрэты Курманбека Бакіева і Аляксандра Лукашэнкі перад парадным уваходам у будынак пасольства Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?