Палічыўшы заробак у 5 тысяч еўра за месяц занадта маленькім для работнікаў сферы адукацыі, дацкія настаўнікі абвясцілі страйк і маюць намер дамагацца поўнага выканання сваіх патрабаванняў, паведаміла ВВС. А якім павінен быць заробак у настаўнікаў беларускіх, каб яны наважыліся на акцыі пратэсту, — пацікавіўся карэспандэнт у былога прарэктара БДУ Анатоля Паўлава.
Я два гады узначальваў Гаркам прафсаюза выкладчыкаў, зрабіў вельмі шмат працы і практычна ўсе школы наведаў. На сустрэчах з людзьмі прабіваў адну думку — толькі ў калектыве, разам, вы можаце вырашыць усе пытанні. Але пераканаўся, што зрабіць гэта складана.— У тое, што нашы настаўнікі забастуюць, я наогул не веру.
Вясковыя настаўнікі — людзі адмысловага складу: на вёсцы яны найбольш забяспечаныя — у іх сельская надбаўка і рэгулярны заробак. Хай ён маленькі, але паколькі вакол заробкі значна меншыя, гэтыя настаўнікі заўсёды былі непад’ёмнымі.Яшчэ на пачатку
— Выходзячы на акцыі, замежныя настаўнікі таксама рызыкуюць, але тым не менш ідуць.
— Там і тут у людзей зусім розны менталітэт, ды і ментальнасць грамадства ў цэлым. Там людзі свабодныя па сваёй натуры, па духу. Яны і думаюць
Нашы разважаюць, а як гэта мы пойдзем страйкаваць, калі дзяцей трэба вучыць — дзеці пацерпяць. Там чалавек думае пра свой інтарэс.Наша сістэма выхавання, а цяпер гаворка ідзе ў асноўным пра людзей, якія сфармаваліся ў савецкай сістэме і школе, не фармуе вольнага чалавека. Таму нельга параўноўваць іх і нас. Гэтак жа як і грамадства. Многія нашы палітыкі наракаюць: што ні кажы, што ні рабі, а людзі маўчаць. Так і ёсць. А ў іншых краінах (нават у лацінаамерыканскіх) ледзь што — людзі ўжо на плошчы. Тут зусім іншая ментальнасць.
І ўтвараецца нейкае замкнёнае кола: школа працягвае выхоўваць рабоў, і моладзь выходзіць з рабскай псіхалогіяй.
— Пры гэтым, калі параўноўваць становішча настаўнікаў у еўрапейскіх краінах і ў Беларусі, у нас аплата іх працы неверагодна нізкая.
— Наогул ніякая. І перспектываў не відаць. Раней,
у першым Законе аб адукацыі, былі два артыкулы, якія рэгулявалі менавіта фінансавыя адносіны. Адзін з іх абвяшчаў — сярэдні заробак настаўнікаў мае раўняцца сярэдняму заробку ў прамысловасці.Часам было 80%, а калі зарплата падала да 60–70%, усе білі ў званы. На жаль, гэты артыкул потым ні разу не выконваўся.
А цяпер новыя так званыя народныя дэпутаты ўнеслі папраўкі — гэты артыкул проста прыбралі.
— Па прынцыпе: няма артыкула — няма праблемы…
— Так, праблема вырашана вось такім чынам. І цяпер, асабліва пасля многіх гадоў падаўлення свабоды ў Беларусі, я не веру, што беларускія настаўнікі здольныя як і дацкія адстойваць свае інтарэсы такімі ж метадамі.