Пра гэта заявіў галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Сяргей Осіпчык на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Ён паведаміў, што ўсё часцей ва ўстановы аховы здароўя дастаўляюць людзей, у крыві якіх не выяўлена алкаголю, але яны знаходзяцца ў стане таксічнага ап’янення. Паводле слоў Осіпчыка, да курыльных сумесей, якія маюць ў складзе канабінаіды, хутка фарміруецца прывыканне. Пры сіндроме адмены здараюцца псіхозы, што тоіць у сабе суіцыды.

Загадчык наркалагічнага аддзялення РНПЦ псіхічнага здароўя Вячаслаў Пятроў адзначыў, што праблема ўжывання курыльных сумесей асабліва актуальная сярод дзяцей і падлеткаў. Часам сумесі ўжываюць 10-гадовыя дзеці. «У такім узросце асоба не сфарміравана, а спажыванне наркатычных рэчываў хутка вядзе да парушэння псіхікі. Праблема ўскладняецца тым, што курыльныя сумесі падносяцца як бясшкодны сродак для паляпшэння настрою. Акрамя таго, у гэтым асяроддзі высокі ўзровень пераймальніцтва. Кожны спажывец аўтаматычна становіцца распаўсюджвальнікам. Распаўсюджванне адбываецца лавінападобна. Пацыенты кажуць, што амаль 100% моладзі ў маленькіх гарадах паблізу Мінска ўжываюць курыльныя сумесі», — сказаў Пятроў.

Намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Васіль Лосіч заявіў, што вытворцы і распаўсюджвальнікі курыльных сумесей пазбягаюць пакарання, бо адразу пасля забароны таго ці іншага рэчыва ўносяць у склад сумесі змяненні, і яна аўтаматычна выпадае са спіса забароненых. Між тым у новую рэдакцыю закона «Аб наркатычных сродках, псіхатропных рэчывах і іх прэкурсорах» уведзена паняцце аналагаў наркатычных і псіхатропных рэчываў, што дазваляе пашырыць спіс забароненых рэчываў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?