Дзе цяпер найменшы ўнук, Адэм, Класкоўскай невядома.
«Я толькі што размаўляла са сваёй унучкай Міраславай і з гаспадарамі той кватэры, дзе яна цяпер знаходзіцца. Міраслава сябе паводзіць надзіва спакойна, вельмі ўпэўнена. Больш за тое, яна мяне стрымлівае, кажа: «Бабуля Людміла, не хвалюйся за маму, усё будзе добра. Беражы сваё здароўе», — кажа Л. Класкоўская
Людміла кажа, што Міраславе, якой цяпер 11 гадоў, дапамагаюць сябры сям’і і кіраўніцтва школы, у якой яна вучылася.
Паліцыя
Вольгу Класкоўскую арыштавалі 30 сакавіка ў Швецыі па падазрэнні ў замаху на забойства мужа.