Брытанскі музыкант, спявак і кампазітар, заснавальнік гурту Dire Straits Марк Нопфлер адмяніў канцэрты ў Маскве і Санкт-Пецярбургу ў знак пратэсту супраць ціску на некамерцыйныя арганізацыі.

«З-за ціску, які расійскія ўлады аказваюць на арганізацыі, такія як Amnesty International і Human Rights Watch, я са шкадаваннем вырашыў адмяніць запланаваныя на чэрвень канцэрты ў Маскве і Санкт-Пецярбургу», — заявіў музыка.

«Мне заўсёды падабалася выступаць у Расіі, і я вельмі люблю гэтую краіну і яе народ. Спадзяюся, што атмасфера там хутка зменіцца», — напісаў Марк Нопфлер на сваім афіцыйным сайце.

Улетку 2012 года, калі ўдзельніцы панк-гурту Pussy Riot атрымалі турэмны тэрмін, Нопфлер таксама крытыкаваў расейскія ўлады, заявіўшы, што прысуд у дачыненні да маладых жанчын, якія выказалі свой ​​пратэст, прыніжае Расію ў вачах сусветнай супольнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?