Аляксей Навальны будзе імкнуцца да таго, каб стаць прэзідэнтам Расіі. Пра гэта палітык заявіў у жывым эфіры расійскага інтэрнэт-тэлебачання Дождь у праграмеДзядко-3 .
На пытанне вядучых, ці мае намер Аляксей Навальны дамагацца таго, каб стаць прэзідэнтам Расіі, палітык адказаў станоўча. Пры гэтым ён падкрэсліў, што яго электаральны рэйтынг значна вырас бы, калі б змянілася рэдакцыйная палітыка федэральных тэлеканалаў.
«Я хачу, каб мільёны чалавек, якія жывуць у гэтай краіне, для якіх нафта і газ цякуць з зямлі, не жылі ў такой галечы і беспрасветным убостве, а жылі нармальна, як у еўрапейскіх краінах, і не горш, чым эстонцы», — заявіў ён.Кажучы пра свае планы, Навальны адзначыў жаданне дамагчыся ў будучыні крымінальнага пераследу «Пуціна, Ратэнберга, Цімчанкі [два апошнія -- буйныя бізнэсмены] ды іншых».
«Калі-небудзь мы іх пераможам, і тады пасадзім мы іх», — падкрэсліў ён.
17 красавіка пачнецца разгляд крымінальнай справы супраць Навальнага.
0
0
0
0
0
0