Сэул і Пхеньян абвесьцілі аб маючай адбыцца сустрэчы лідэраў дзяржаваў – другой на працягу сямі гадоў. Нягледзячы на тое, што першы кантакт падзеленых 50 год таму краінаў адбываўся ў Пхеньяне, у гэтым годзе прэзыдэнт Карэі Паўднёвай зноў паедзе да свайго суседу на поўнач. Візыт, плян якога яшчэ не вядомы, адбудзецца з 28 да 30 жніўня.

«Такія сустрэчы забясьпечваюць падмурак спакою на Карэйскім паўвостраве», — заявіў у Сэуле галоўны дарадца паўднёвакарэйскага прэзыдэнта Бэк Дзонг Чын. Інфармацыю аб маючай адбыцца сустрэчы павіталі й Злучаныя Штаты Амэрыкі. «ЗША даўно падтрымліваюць шлях дыялёгу Поўнач‑Поўдзень» – заявілі ў Дзярждэпартамэнце ЗША.

Цікава, што маючае адбыцца спатканьне пройдзе ў надзвычай спакойны для Карэйскага паўвостраву час. Паўночная Карэя, якая мінулай восеньню праводзіла тэставаньне атамнай зброі, пачынае працэс раззбраеньня, бо гаспадарка краіны церпіць цяпер моцны эканамічны крызіс. У сувязі пачаткам перамоўнага працэсу Амэрыка заявіла, што ў выпадку спыненьня ядзернай праграмы амэрыканцы гатовыя выкрэсьліць Паўночную Карэю са спісу тэрарыстычных краінаў і падпісаць мір на Карэйскім паўвостраве, дзе афіцыйна трывае ваеннае становішча з 1957 году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?