Павел Батуеў працуе за палярным колам.

Павел Батуеў працуе за палярным колам.

Па дарозе на месца працы, лета. Фота Паўла Батуева.

Па дарозе на месца працы, лета. Фота Паўла Батуева.

На Ямал ўсё неабходнае дастаўляюць на верталётах. Фота Паўла Батуева.

На Ямал ўсё неабходнае дастаўляюць на верталётах. Фота Паўла Батуева.

Так выглядаюць мясцовыя краявіды з ветралёта. Жнівень, 2012. Фота Паўла Батуева.

Так выглядаюць мясцовыя краявіды з ветралёта. Жнівень, 2012. Фота Паўла Батуева.

Разам з верталётамі сувязь з вялікай зямлёй забяспечвае водны транспарт. Фота Паўла Батуева.

Разам з верталётамі сувязь з вялікай зямлёй забяспечвае водны транспарт. Фота Паўла Батуева.

Жнівеньская вясёлка на Ямале. Фота Паўла Батуева.

Жнівеньская вясёлка на Ямале. Фота Паўла Батуева.

Чужое неба, усход Сонца. Фота Паўла Батуева.

Чужое неба, усход Сонца. Фота Паўла Батуева.

Месяц над Ямалам. Фота Паўла Батуева.

Месяц над Ямалам. Фота Паўла Батуева.

Прыгажосць усходаў і заходаў сонца над Ямалам цяжка перадаць фотаздымкам, зробленым на тэлефон. Фота Паўла Батуева.

Прыгажосць усходаў і заходаў сонца над Ямалам цяжка перадаць фотаздымкам, зробленым на тэлефон. Фота Паўла Батуева.

Паўночнае ззянне. Фота Паўла Батуева.

Паўночнае ззянне. Фота Паўла Батуева.

Фота Паўла Батуева.

Фота Паўла Батуева.

Гэты здымак Павел падпісаў так: «Толькі вярнуўся з вечаровага шпацыру — надвор'е проста выдатнае. Густы снег і невялікі ветрык. А вось учора быў ветрык 20 м/с і на шпацыр зусім не цягнула...».

Гэты здымак Павел падпісаў так: «Толькі вярнуўся з вечаровага шпацыру — надвор'е проста выдатнае. Густы снег і невялікі ветрык. А вось учора быў ветрык 20 м/с і на шпацыр зусім не цягнула...».

На Поўначы Павел зразумеў, што такое сапраўдная зіма. Фота Паўла Батуева.

На Поўначы Павел зразумеў, што такое сапраўдная зіма. Фота Паўла Батуева.

Фота Паўла Батуева.

Фота Паўла Батуева.

На Ямале папулярнае часовае жыллё. Фота ugra-news.ru.

На Ямале папулярнае часовае жыллё. Фота ugra-news.ru.

Суровая ямальская паркоўка. Фота Паўла Батуева.

Суровая ямальская паркоўка. Фота Паўла Батуева.

Праз нейкі час да Паўлава жытла прыбіўся сабака Шарон. Фота Паўла Батуева.

Праз нейкі час да Паўлава жытла прыбіўся сабака Шарон. Фота Паўла Батуева.

Калі Шарон хоча піць, то ён есць снег. Фота Паўла Батуева.

Калі Шарон хоча піць, то ён есць снег. Фота Паўла Батуева.

Фота Паўла Батуева.

Фота Паўла Батуева.

На Ямале Павел не забывае пра падзеі на Радзіме. Фота Паўла Батуева.

На Ямале Павел не забывае пра падзеі на Радзіме. Фота Паўла Батуева.

Фота ru.wikipedia.org.

Фота ru.wikipedia.org.

«На мне восем кіламетраў цеплатрасаў»

У Беларусі Павел працаваў ахоўнікам у краме, электраманцёрам і мантажнікам, прарабам. Ён даўно марыў патрапіць на Поўнач, а тут акурат пазнаёміўся з людзьмі, якія працавалі на Ямале. З іх дапамогай і трапіў сюды ў жніўні мінулага года. «Я прыехаў з беларускага спякотнага лета ў лета запалярнае, якое па тэмпературы больш нагадвае сярэдзіну кастрычніка», — расказвае Павел.

Народная прыкмета: калі планёрка пачынаецца са слова «нуштобля» — гэта да доўгага і напружанага працоўнага дня.. (З допісаў у фэйсбуку).

На Ямале ён пасяліўся ў пасёлку Сё-Яха, назва якога перакладаецца як «Пявучая рака». Мясцовыя жыхары разводзяць аленяў, ловяць рыбу і палююць.

Батуеў уладкаваўся майстарам участка цеплазабеспячэння. У яго падпарадкаванні тры кацельні, станцыя ачысткі вады і амаль восем кіламетраў цеплатрасаў.

Прачынаецца Павел у 7.50. У яго ёсць каля гадзіны часу, каб трапіць у офіс на планёрку. Працоўны дзень цягнецца ад 9 да 18-й, але часам даводзіцца рабіць пазапланавыя праверкі аб’ектаў, у тым ліку і начныя. Мясцовы клімат не шкадуе нікога і нічога, таму часта даводзіцца ехаць на рамонт цеплатрасаў. Акрамя таго, трэба весці дакументацыю.

Бочка-кватэра з электрычнасцю, вадой і wi-fi

На Поўначы многія жывуць ў вялізных бочках. Спачатку Павел не наважваўся засяляцца ў такое жытло. Але потым высветлілася, што калі ў цябе рукі растуць адкуль трэба, бочка можа стаць утульным прытулкам. Звонку яна металічная, у сярэдзіне абшытая дрэвам, ці прэсаванай драўніннай стружкай. Паміж металам і дрэвам месціцца адмысловы напаўняльнік.

Нягледзячы на салігорскае паходжанне, да сённяшняга дня я не ўмеў карыстацца шпрыцам.. Тры дні таму захварэў мой сабака і вось сёння дрыжачымі рукамі ветэрынара-пачаткоўца зрабіў яму ін’екцыю. (З допісаў у фэйсбуку).

Па плошчы бочка параўнальная са стандартнай аднапакаёўка. Тут ёсць электрычнасць, вада, каналізацыя і нават wi-fi, нятанны, але эфектыўны. Інтэрнэт — ці не адзіная крыніца сталай сувязі з радзімай. Павел піша электронныя лісты і актыўнічае ў сацыяльных сетках, дасылае SMS і зрэдку тэлефануе.

Вольнага часу ў яго небагата. Некалькі разоў на тыдзень удаецца пагуляць у тэніс у спартзале пры офісе, або ў баскетбол ці валейбол у мясцовай школе. Рэшту адпачынку Павел траціць на фільмы і кнігі.

Праз нейкі час да Паўлава жытла прыбіўся сабака Шарон. Вялізны касматы звер з незалежным характарам і сумнымі вачыма спачатку трымаў дыстанцыю, а зараз адганяе ад новага гаспадара чужых сабак — раўнуе.

Інтэрнэт-крамы на краі зямлі

На Ямале Паўла шмат што ўражвае. Менавіта тут ён зразумеў, што выраз «чужое неба» — зусім не трызненне сентыментальных асобаў. Паўночнае неба такое нізкае, што аблокі нібы навісаюць над самай галавой.

Тундра ўражвае сваёй бясконцасцю, тысячамі рэкаў і азёраў, адсутнасцю дрэваў.

Сёння мае ўстаць сонца.. Ажно 47 хвілінаў прабудзе на небе. Палярная ноч такі скончылася. (З допісаў у фэйсбуку).

Заход сонца фантастычна прыгожы, але яшчэ большую радасць выклікае яго доўгачаканае вяртанне пасля бясконца доўгай палярнай ночы.

Суворы і непрадказальны клімат. Можна ўбачыць, як удалечыні ідзе дождж, а праз дзесяць хвілін быць мокрым да ніткі, а яшчэ праз пяць зноў будзе свяціць сонца.

Уражвае тое, што на вуліцы можна ўбачыць людзей у нацыянальнай вопратцы, якія прыехалі на аленях з тундры.

На краі зямлі (так з нянецкай мовы перакладаецца слова «Ямал») людзі ў інтэрнэт-крамах за электронныя грошы вольна набываюць тавары і гэты бізнес тут развіты куды лепш, чым у Беларусі.

Што такое сапраўдная зіма

Пасля нашэсця снежнага шторму на Беларусь землякі вырашылі пажартаваць з Паўла, даслаўшы яму фотаздымкі «сапраўднай зімы». У адказ ён расказаў, што такое шторм на Ямале на прыкладзе апошняй снежнай навалы.

Ніхто не прысвойваў ёй чырвоны статус.. Але слова “п***ц”, якое не аднойчы прагучала нават з вуснаў старых ненцаў, характарызуе тую пургу выразней за любыя колеры-статусы (З допісаў у фэйсбуку).

Ноччу Павел некалькі разоў прачынаўся ад адчування, нібы ехаў на трактары па вясковай дарозе — так хістала ягонае жытло. Потым моцна грукнула: на іх бочку зваліліся часткі даху з будынка, што знаходзіцца ў сотні метраў. «Нам пашанцавала, а іншым абломкамі папрабівала сцены, дахі, а самы вялікі кавалак праляцеў каля 120 м і прабіў трубу цеплатрасы — 4 мм сталі. Самыя дальнабойныя кавалкі праляцелі з 800 м і павыбівалі шкло ў дзвюх машынах».

А 6-й раніцы яго выклікалі на працу. Вецер не даваў дыхаць, нібы ён на хуткасці высунуў галаву з машыны. Бачнасць — пару метраў, ісці даводзілася навобмацак.

У гэты дзень проста ў пасёлку згубілася жанчына. Яе знайшлі — патэлефанавала брату, а ён арганізаваў пошукі.

Дарога да аб’екту заняла паўгадзіны замест звыклых 5 хвілін. Па дарозе на офіс Паўла, 108-кілаграмовага мужыка, збівала з ног, а ў адным месцы яму давялося паўзці на карачках паўсотні метраў. Потым ён даведаўся дадзеныя метэастанцыі: -25°С, вецер з парывамі да 47 м/с.

…Вецер сціх нечакана. Акурат праз суткі, як пачаўся. У вушах ажно звінела ад раптоўнай цішыні. Пасёлак выглядаў нібы пасля вайны.

«Недзе далёка ёсць такая краіна»

З мясцовымі жыхарамі ў Паўла адносіны нармальныя. Паабяцалі навучыць яго сваёй мове, але пакуль што справа далей за пераклад прозвішчаў калегаў на працы не пасунулася. Пра Беларусь тут ведаюць няшмат — недзе далёка ёсць такая краіна.

Даўно не заходзіў у сваю пошту на hotmail.. Зайшоў, а там інтэрфейс беларускі з’явіўся. Дробязь, а прыемна. (З допісаў у фэйсбуку).

Пра далёкую радзіму Паўлу не дае забыцца ягоная дзяўчына Маруся, якая прыехала з ім на Поўнач з Салігорска. Адна з чатырох пасялковых крамаў належыць беларусу, яшчэ адна мае экзатычную для тутэйшых мясцін назву «Белорусская ярмарка», але ўласна беларускага ў ёй толькі прадавачка.

Усё неабходнае для жыцця і выжывання ў пасёлак дастаўляецца па вадзе і паветры. Аднойчы Павел сустрэў тут верталётчыка з Віцебска.

«Сёння пабачыў аленя цалкам, а не на патэльні»

Аснову мясцовай кухні складаюць рыба і аленіна. Сырую пячонку аленя, мясцовы ласунак, Павел пакуль не адважыўся пакаштаваць, а вось сырую рыбу палюбіў. Самая экзатычная рыбная страва на ягоны выбар — айбат. Гатуецца звычайна з рыбы муксун. З замарожанай рыбіны здымаюць скуру, настругваюць нажом кавалачкі — і можна есці. Ядуць рыбу, мачаючы ў соль з перцам. Вельмі смачная маласольная рыба. Для гэтага яе рэжуць вялікімі кавалкамі, пасыпаюць соллю і даюць прасаліцца некалькі гадзін.

З мяса тут толькі аленіна — сырая і гатаваная. Аднойчы Павел выклаў у сацсеткі фота запрэжкі аленяў і падпісаў яго «За паўгода на Ямале першы раз зблізку пабачыў аленя не на патэльні, а цалкам».

Каб не забыцца на родныя стравы, Павел час ад часу робіць дранікі. Але на Поўначы гэта сапраўдны далікатэс — бульба тут вельмі дарагая і не заўсёды яе можна купіць.
Харчовыя пасылкі з радзімы ён не атрымлівае: гэта і дорага і нявыгадна — пошта ідзе месяцамі.

Павел пакуль не вызначыўся, як доўга будзе працаваць на Поўначы: «Пакуль дакладна не магу адказаць, як доўга тут пратрымаюся. Магчыма, пару год».

Заробак ягоны пакуль што даволі сціплы па мясцовых мерках. Гэта тлумачыцца ягоным стажам. Па Поўначы з-за складаных умоваў працы выплачваюцца вялікія даплаты — да 80% ад асноўнага заробку. Чым даўжэй тут працуеш, тым больш зарабляеш. Павел кажа, што ў Беларусі зарабляў амаль утрая менш. З іншага боку, на Поўначы значна даражэйшыя харчы і камунальныя паслугі.

Ці змянілі яго няпростыя ўмовы працы на Ямале, ён пакуль не заўважыў «Паглядзім, што скажуць сябры пасля вяртання на Радзіму. Для беларусаў тут нічога складанага. Ну, хіба, зіма можа падасца занадта суворай, але ж яна толькі восем месяцаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?