Той самы здымак Сяргея Гудзіліна.
Загадчык кафедры крымінальнага права і крыміналогіі юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Вадзім Хілюта пагадзіўся адказаць на пытанні адносна вынікаў экспертызы фотаальбома «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год, у якой ён браў удзел.
«Камісія экспертаў прызнала фотаальбом экстрэмісцкім. А ваша асабістая думка з гэтай высновай супала?»
«Я не быў старшынём камісіі. Кожны выказваў сваю думку, нашы пажаданні ў нейкай ступені былі адлюстраваныя, у нейкай — не. Але выніковы дакумент падпісаны ўсімі сябрамі камісіі, і калі б была нейкая асобная думка ў кагосьці, яе б можна было пазначыць. Але такіх дадатковых дакумэнтаў няма, наколькі ведаю. Што да мяне, у мяне асобнай думкі не было».
«Ну хаця б які здымак вам запомніўся?»
Хілюта: «Здымак пра службу ў беларускім войску»
«Дзе сядзіць шмат салдат у майках, а на сцяне партрэт Лукашэнкі?»
Хілюта: «Так. Нешта ня вельмі ён мне спадабаўся».
«А ў чым экстрэмізм у гэтым фатаздымку? Фатограф яго ж не прыдумаў, што было, тое і было?»
Хілюта: «Ох...Ёсьць закон, і можна ў законе паглядзець, што можа лічыцца экстрэмісцкай дзейнасцю. Але тут ацэнка не пэўных фатаздымкаў: 1-га, 2-га, 10-га, 25-га ці 50-га. Гэта была агульная ацэнка».
«А колькі часу вам давалася на азнаямленне з фотаальбомам?»
Хілюта: «Асабіста мне далі час у межах аднаго дня. Мне хапіла».
«Ці даводзілася вам раней працаваць у складзе падобных камісіяў?»
Хілюта: «Так. У непасрэдна такой — не, але ў падобных — так. Бо я не ўсё жыццё працаваў ва ўніверсітэце, а раней працаваў як юрыст у судах, органах юстыцыі і ўдзельнічаў у працы шмат якіх камісіяў».
Глядзі таксама: «У войску мы глядзелі навіны, як на фота ў Гудзіліна, кожны вечар»





