Назіральная рада польскай футбольнай Экстракласы ў пятніцу ўхваліла новы фармат розыгрышу чэмпіянату, паведамляе sport.pl

З наступнага сезона следам за асноўным раўндам у два колы (30 матчаў) каманды будуць падзеленыя на дзве групы: васьмёрка чэмпіёнаў і васьмёрка аўтсайдараў.

Іх дасягненні пасля 30 матчаў будуць падзеленыя напалову (і акругленыя). А затым каманды правядуць турнір у адно кола ў сваіх групах (па сем матчаў).

Такая сістэма дзейнічала ў сезоне 2001/2002.

Нагадаем, што сёлетні чэмпіянат Беларусі па футболе будзе разыграны паводле аналагічнай сістэмы:
пасля двух колаў (22 туры) каманды будуць разбітыя на дзве шасцёркі, якія згуляюць у два колы (10 гульняў).

Новы чэмпіянат Польшчы пачнецца 13 ліпеня. У адрозненне ад першынства Беларусі тут гуляюць паводле сістэмы восень-вясна і гуляюць 16 камандаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?