5 красавіка ў Віцебскім абласным судзе адбыўся разгляд скаргі актывіста Партыі БНФ Леаніда Аўтухова, якога два тыдні таму суддзя Кастрычніцкага суда Віцебска Іна Грабоўская пакарала пяццю суткамі арышту.

Аўтухоў нібыта тады парушыў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, калі разам з Кастусём Смолікавым раздаваў партыйны бюлетэнь “Магістрат”, прысвечаны ўгодкам незаледжнасці БНР.

Сённяшняе пасяджэнне вяла Ірына Смалякова. На пачатку разгляду скаргі Леанід Аўтухоў заявіў хадайніцтва аб вядзенні працэсу на дзяржаўнай беларускай мове. Аднак сп. Смалякова адмовіла ў вядзенні пасяджэння на дзяржаўнай мове.

Пасля незадавальння хадайніцтва Аўтухоў заявіў адводі. Але Смалякова не задаволіла гэтае хадайніцтва. Падчас пасяджэння Аўтухоў распавёў аб здарэнні, калі іх, на яго думку, незаконна ўтрымлівалі ў пастарунку больш 48 гадзін, пра ігнараванне хадайніцтваў суддзёй Грабоўскай.

Аднак яго скарга так і не была задаволена. Сп. Аўтухоў працягне змагацца за свае правы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?