У Клайпедзе 17–19 красавіка адбудзецца чарговы Літоўска-беларускі эканамічны форум, ужо дзявяты па ліку. Ад Беларусі ў ім будзе ўдзельнічаць дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам.

Сайт Хартыя’97 апублікаваў праграму мерапрыемства. У ёй адзначаецца, што беларуская дэлегацыя паедзе ў Літву на аўтобусе. Па дарозе запланаваны абед у прыдарожнай «Старой каралеўскай кібіннай».

«Старая каралеўская кібінная»

«Старая каралеўская кібінная»

Інтэр'еры рэстарана

Інтэр'еры рэстарана

Гатэль «Амбертан»

Гатэль «Амбертан»

Гэты раскошны рэстаран на 500 месцаў на 23-м кіламетры трасы Вільня-Каўнас належыць сям’і мясцовых бізнэсмэнаў Уладасу Юшкісу і Зінаідзе Юшкенэ. У тых мясцінах калісьці нібыта адпачываў Вітаўт.
У ліпені 2010 «Старая каралеўская кібінная» згарэла дашчэнту, разам з антыкварнай мэбляй і іншыя гістарычнымі прадметамі побыту. Праўда, рэстаран быў застрахаваны. За год кібінную адбудавалі.

«Мы працуем у новым будынку ўжо другі год, — расказалі „НН“ у рэстаране.

— Гэта найлепшы рэстаран на трасе Вільня-Каўнас, вельмі прыгожыя мясціны».
Што да меню, то яшчэ дакладна не вызначана, што будуць есці Мясніковіч і яго кампанія.
«Самы недарагі абед будзе каштаваць усяго 12 літаў», — патлумачыла адміністратар рэстарана. Гэта 40 тысяч беларускіх рублёў. «А калі паесці на 70–100 літаў, то гэта будзе проста супер!» — перакананая яна. Гэта 230–350 тысяч рублёў.

Калі мы надумаем паабедаць у кібіннай, што лепш замовіць? Нам параілі ўзяць фірмовую закуску з салёнага шпіку і вэнджанай каўбасы (40 тысяч рублёў), каралеўскі суп з кіслай капусты ў гаршчочку (30 тысяч рублёў), цэпеліны з цёртай бульбы з мясам (40 тысяч рублёў) і традыцыйны пірог (25 тысяч рублёў). Агулам каля 135 тысяч — не даражэй за паўнавартасны абед у мінскім рэстаране.

А вось ночыць беларуская дэлегацыя будзе ажно ў трох гатэлях. Усе яны чатырохзоркавыя.
Ноч у стандартным аднамесным нумары «Наваліса» будзе каштаваць 121 еўра, у «Рэдысане» — 109 еўра (з улікам сняданку).
Самы прыгожы, але недарагі — «Амбертан». За нумар з відам на мора ў ім давядзецца заплаціць 64 еўра. На дні эканамічнага форума гэты гатэль забраніраваны цалкам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?