Першы электрацягнік ужо прыехаў з Мінска ў Бабруйск, у 17.00 ён выедзе з Бабруйска ў Мінск. З 6 красавіка электрацягнікі рэгіянальных ліній як бізнес-класа, так і эканом-класа пачнуць курсіраваць штодня.

Дзякуючы электрыфікацыі ўчастка Асіповічы — Бабруйск, выкарыстанні новага рухомага саставу ўзрасце якасць абслугоўвання пасажыраў, паездкі на гэтым напрамку стануць больш хуткімі і камфортнымі. У бізнес-класе з Мінска да Бабруйска можна будзе даехаць прыкладна за 2 гадзіны 20 хвілін без перасадак і толькі з адным прыпынкам у Асіповічах.

На ўрачыстай цырымоніі здачы ў эксплуатацыю электрыфікаванага ўчастка БЧ прысутнічаў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, начальнік БЧ Уладзімір Марозаў, а таксама кіраўніцтва кітайскай кампаніі па экспарце і імпарце абсталявання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?