Віцебскімі следчымі раскрыта забойства, учыненае 17 гадоў таму ў зале гульневых аўтаматаў гарадскога кінатэатра «Беларусь».
Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.

24 ліпеня 1996 года ў зале гульневых аўтаматаў быў знойдзены труп 27-гадовай касіркі з трыма нажавымі раненнямі ў спіну. Акрамя таго, у загінулай была ўкрадзеная жаночая сумка і грошы. Паводле паказанняў сведак,

злачынца ўцёк з месца здарэння на аўтамабілі, уладальнік якога займаўся прыватным возніцтвам.

Раскрыць забойства стала магчымым з прыняццем закона «Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі» і стварэннем адпаведнай інфармацыйна-пошукавай сістэмы.

Пасля праходжання абвінавачаным працэдуры дактыласкапіравання следчым УСК ад супрацоўнікаў экспертна-крыміналістычнага цэнтра УУС Віцебскага аблвыканкама была перададзена інфармацыі пра супадзенне зноў накіраваных у базу даных слядоў пальцаў рук з выяўленымі на месцы ўчынення злачынства ў 1996 годзе.
Неадкладна была прызначаная і праведзеная дадатковая дактыласкапічная экспертыза. Абвінавачаны апазнаны сведкам і дае прызнальныя паказанні.

Цяпер следства працуе з доказнай базай.

Крымінальная справа перакваліфікавана ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам. Мужчыну выстаўлена абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 139 КК. Абрана мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?