Галоўны трэнер зборнай Германіі Пэт Картына падсумаваў вынік таварыскай сустрэчы супраць каманды Беларусі (3:4 буліты).
— Віншую майго калегу [сказаў
— Хто вам сказаў, як будзе «віншую»
— Спытаў у беларусаў:), цытуе словы Картыны Goals.by.
Пэт Картына (Pat Cortina) нарадзіўся ў 1964 г. у канадскім Манрэалі. Мае італьянскія карані.
Прессбол дадае, што напярэдадні гульні Картына цікавіўся:
«У вас жа ёсць беларуская мова? Ці ўсё размаўляюць толькі на рускай?».На адказ «У асноўным на рускай, але ёсць і беларуская…» Картына заўважыў: «Вось як… Я гэта і меў на ўвазе, калі згадаў пра нацыянальны гонар! Людзі ганарацца тым, хто яны такія, адкуль родам…»





