Партал Tut.by праводзіць апытанне, на якой мове варта рабіць футбольны агляд чэмпіянату Беларусі?

На гэтым сайце, як і на сайце Беларускай федэрацыі футбола, адбываюцца анлайн-трансляцыі матчаў. Пасля самыя прыгожыя моманты гульняў будуць уключаныя ў выніковы агляд.

Па стане на 14.30 6 красавіка за беларускую мову прагаласавала 48,35% чалавек, за расійскую — 42,43%. Рэшта адказала, што для іх пытанне не істотнае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0