Хведару Піскунову ішоў 64-ы год. Ягонае пахаванне адбудзецца ў панядзелак на радзіме — у вёсцы Раманавічы на Гомельшчыне.

Адвітанне ў Менску адбудзецца ў нядзелю, 7 красавіка, у шпіталі № 9 (вуліца Сямашкі, 8) у жалобнай зале.

Даследчык беларускай мовы Хведар Піскуноў не меў філалагічнай адукацыі. Ён скончыў хімічны факультэт БДУ. Шмат гадоў Піскуноў быў праграмістам.

Вынікам ягонай працы стала праграма праверкі беларускай арфаграфіі «Літара» (2004).
Таксама ён удзельнічаў у стварэнні электроннага слоўніка беларускай мовы «Парадыгма» (2009).
Астатнім ягоным значным творам стаўся «Вялікі слоўнік беларускай мовы». У ім амаль 223 тысячы лексічных адзінак.
Слоўнік створаны на грунце электроннай базы шляхам апрацоўкі вялізнага тэкставага масіва — больш за 70 мільёнаў словаўжыванняў з 2300 літаратурных крыніц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?