Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»99

"Прывадныя пасы" і "глядыятары"

…У тым самым пажоўклым нумары — артыкул за подпісам "Аляксандар Лукашэнка, дырэктар саўгасу, народны дэпутат БССР". Згадвае ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Дыскусія пра місыю мэдыяў (вось тут і тут) прымусіла палезьці ў свой папяровы архіў.

Вось ён, мой артыкул ў "Свободных новостях" №9 за чэрвень 1991 году. (Дарэчы, цяпер, мусіць, мала хто памятае, што "СН" узьніклі пад дахам камуністычнай "Звязды" — такія былі парадоксы перабудовы!) Называецца артыкул "Дасьць бог, калі-небудзь мы перастанем быць палітычнымі глядыятарамі".

Памятаю, матэрыял замовіў тагачасны рэдактар "СН", мой былы аднакурсьнік Сашка Ўліцёнак (цяпер — на радыё "Свабода"). Са сваёй звычайнай іроніяй сказаў: часу ў цябе зараз багата, дый ганарар беспрацоўнаму не зашкодзіць — паразважай пра пэрыпетыі айчыннага журналізму!

Я тады сапраўды меў на руках працоўную кніжку з запісам аб вызваленьні ад пасады галоўнага рэдактара ""Знамени юности". З ЦК ЛКСМБ, юрыдычным гаспадаром газэты, не сышоўся ў поглядах на тое, як трэба яе рабіць. Яны хацелі бачыць камсамольскі орган, а мы, тагачасны калектыў, — цывілізаванае плюралістычнае выданьне.

У тым артыкуле для "СН" я выказаў запаветную мару, што калі-небудзь ленінская праца "Партыйная арганізацыя і партыйная літаратура" перастане быць актуальнай. Цытую: "Дасьць бог, калі-небудзь і ў нас журналіст будзе не "прывадным пасам" і не мэсыяй, не палітычным глядыятарам і не сьвятым вялікапакутнікам. Ён стане проста журналістам, які добрасумленна займаецца адным з патрэбных грамадзтву рамёстваў — дапамагае людзям хутка і дакладна даведацца, што адбываецца наўкола".

Вобраз мэдыйнага глядыятарства, на сёньняшні густ, мо' і не зусім удалы (тады, сербануўшы перабудовачнага хмелю, мы ўпадабалі пісаць пакручаста:), але сэнс, мяркую, зразумелы. На пачатку 90-х, канешне ж, мроілася, што ўжо набліжаецца эра сьветлых гадоў дэмакратыі. І што ў агляднай пэрспэктыве ў нас таксама будуць весьці рэй не "баявыя лісткі", а рэспэктабельныя выданьні кшталту "Монд" ці "Таймс".

Гісторыя, аднак, пайшла інакш.

І во якое супадзеньне: у тым самым пажоўклым нумары "СН" — артыкул за подпісам "Аляксандар Лукашэнка, дырэктар саўгасу, народны дэпутат БССР". Загаловак: "А каму перашкаджаюць парткамы?" Аўтар папярэджвае, каб максымалісты-перабудоўшчыкі ня надта махалі шашкамі ў пытаньні дэпартызацыі (тады гэта быў адзін з дэмакратычных лёзунгаў дня).

Акурат праз тры гады адбудуцца першыя прэзыдэнцкія выбары. Іх наступствы ў мэдыйным аспэкце (як і ва ўсіх астатніх:) вам добра вядомыя. Журналістаў падзялілі на "чэсных" і "нячэсных", памянёная праца Леніна па-ранейшаму ў пашане. Прычым ад такіх самых поглядаў на ролю прэсы недалёка адышлі і асобныя змагары з рэжымам:)

Ну а многім журналістам па-ранейшаму даводзіцца выбіраць між шэрай функцыяй "прываднога паса" ўлады ды глядыятарствам апазыцыйных мэдыяў.

P.S. Вось тут два інтэрвію з Уліцёнкам. У першым згадваецца, як ягоная публікацыя волэнс-нолэнс паспрыяла ўсесаюзнай раскрутцы Аляксандра Лукашэнкі. Другі матэрыял мае эпатажны загаловак: "Ідыятызм" двух уласных карэспандэнтаў "Правды" выратаваў БНФ". Гэта акурат да пытаньня аб высакароднай місыі прэсы:)

Каментары9

Цяпер чытаюць

Жонка Арцёма, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, адказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне6

Жонка Арцёма, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, адказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка абвінаваціў у праблемах на «Амкадоры» ягонага былога ўладальніка5

Сцяпан Пуціла: Здаецца, Пратасевіч робіць нават крыху больш, чым ад яго патрабавалася9

Пад Жодзінам будуюць прыёмнік для фекалій з Мінска. Мясцовыя супраць, але пратэставаць ім не даюць10

«Далей будзе засуха». На Палессі перасыхаюць балоты, і гэта можа мець кепскія наступствы2

Першыя «калючыя» агуркі, буякі па 120 рублёў і маладая бульба. Што і па колькі цяпер на Камароўцы?

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая29

Лукашысцкі блогер, чый кантэнт прызналі «экстрэмісцкім», працягвае здымаць ролікі2

Леснікам дазволяць прыватызаваць арэнднае жыллё1

Маск гатовы пакінуць пасаду, бо «стаміўся ад нападак левых»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Арцёма, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, адказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне6

Жонка Арцёма, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, адказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць