Два чалавекі пацярпелі і 25 эвакуіравана на пажары ў доме № 82 па вуліцы Каменнагорскай у Мінску, паведамляе МНС.

Надзвычайнае здарэнне адбылося раніцай 6 красавіка.

У 10.07 хвілін у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС ад жыхароў і мінакоў пачалі паступаць паведамленні пра дым з акна кватэры, размешчанай на шостым паверсе дзевяціпавярховага дома.

Супрацоўнікі МНС прыбылі праз восем хвілін і ліквідавалі пажар ў 10.30. Высветлена, што адбылося ўзгаранне маёмасці на плошчы 12 кв. метраў у жылым пакоі трохпакаёвай кватэры, якая належыць грамадзяніну 1980 года нараджэння. З падпаленай кватэры выратавана жонка гаспадара 1981 г.н. без прытомнасці.

Па словах дзяцей (2002, 2005 і 2008 г.н.), да прыбыцця падраздзяленняў МНС жанчына вывела іх з падпаленай кватэры і самастойна пачала гасіць пажар. У выніку яна атрымала апёкі цела I-III ступеняў (50%) і тэрмаінгаляцыйную траўму. Пацярпелая знаходзіцца ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Туды ж з тэрмаінгаляцыйнай траўмай дастаўлена старэйшае дзіця - навучэнка 5-га класа СШ № 59.

Прычына пажару высвятляецца, меркаваная - свавольства дзяцей з агнём.

Аўтаматычны пажарны апавяшчальнік у кватэры быў, аднак ён не спрацаваў з-за адсутнасці элемента сілкавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?