ЗША адклалі выпрабаванні міжкантынентальнай балістычнай ракеты, якія павінны былі прайсці ў бліжэйшыя дні на базе ў Каліфорніі, з-за крызісу ў адносінах з Паўночнай Карэяй.
Прадстаўнік Пентагону заявіў, што ў гэты час любыя вайсковыя выпрабаванні могуць толькі паглыбіць крызіс.
Мяркуецца, што выпрабаванні пройдуць у маі.
Сітуацыя на Карэйскай паўвыспе ўскладнілася ў сакавіку, калі ўлады КНДР выступілі з шэрагам жорсткіх заяў, не выключаючы магчымасці ўжываньня ядзернай зброі.
0
0
0
0
0
0