65-гадовая жыхарка Маладзечна добраахвотна здала ў міліцыю пісталет сістэмы Борхардт-Люгер (парабелум) 1908 года выпуску калібру 9 мм, пяць патронаў да яго, 150 патронаў калібру 5,6 мм і 13 патронаў калібру 9 мм.

Зброю і боепрыпасы жанчына знайшла ў гаражы, які належаў памерламу 28 верасня 2012 года мужу. Згодна з заключэннем экспертаў, зброя прыдатная для стральбы, патроны прыдатныя для выкарыстання па мэтавым прызначэнні і з’яўляюцца боепрыпасамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?