Заяву ў гарвыканкам падпісалі прадстаўнікі Аб`яднанай грамадзянскай партыі Дзмітрый Кавалгін, грамадскага аб`яднання «Экадом» Таццяна Новікава, Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Сідарэвіч, аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі.

Як паведаміў Садоўскі, арганізатары просяць гарадскія ўлады дазволіць збор удзельнікаў акцыі 26 красавіка ў 18.00 на пляцоўцы каля кінатэатра «Кастрычнік», затым шэсце па вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе плануецца правесці мітынг. Акцыя павінна завяршыцца ўскладаннем кветак да памятнага знака ахвярам Чарнобыля. У заяўцы ўтрымліваецца просьба вызваліць для ўдзельнікаў шэсця адну паласу праезнай часткі і забяспечыць магчымасць выкарыстання гукаўзмацняльнай апаратуры на мітынгу ў парку.

Згодна з заканадаўствам адказ на заяўку гарвыканкам павінен даць не менш як за пяць дзён да даты правядзення акцыі.

«Чарнобыльскі шлях» — вулічная акцыя, якую праводзіць беларуская апазіцыя штогод з 1988 года ў Мінску ў фармаце шэсця, якое завяршаецца мітынгам прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. Выключэнне склаў 2011 год, калі сталічныя ўлады ўпершыню забаранілі акцыю ў традыцыйнай форме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?