Дзесяць дыплёмаў атрымалі беларускія выданьні на IV Міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі», які праходзіў 9‑10 жніўня ў Маскве.
Двухтомная энцыкляпэдыя «Беларускі фальклор» выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі» заваявала дыплём першай ступені ў намінацыі «Мае ўнівэрсытэты».
У гэтай самай намінацыі дыплём трэцяй ступені атрымала кніга «Мужчынскi касцюм на Беларусi»выдавецтва «Беларусь».
У намінацыі «Наш сучасьнік» дыплёмам трэцяй ступені ўганараваная сэрыя з трох кніг «Жыццё знакамiтых людзей Беларусi» выдавецтва «Мастацкая лiтаратура».
Уладальнікам дыплёму другой ступені ў намінацыі «Кніга — дзецям» стала кніга «Дикие лебеди» (Г. Х. Андэрсэна) выдавецтва менскага Свята#8209;Елісавецінскага жаночага манастыра.
У намінацыі «Аддрукавана ў Садружнасьці» дыплём першай ступені атрымаў альбом «Почтовые марки Республики Беларусь» (друкарня «Прынтцім‑Пак»), дуплём трэцяй ступені — энцыкляпэдыя «Britannica. Настольная энциклопедия» («Паліграфкамбінат ім. Я.Коласа»).
У намінацыі «Дыялёг культур» дыплёмам другой ступені ўганараваны фотаальбом «Российская империя в цвете 1909‑1915» выдавецтва Беларускага Экзархату Рускай праваслаўнай царквы.
У намінацыі «Мая краіна» дыплём трэцяй ступені атрымала энцыкляпэдыя ў трох тамах «Современная Беларусь» выдавецкага дому «Белорусская наука».
Дыплёмам другой ступені ў намінацыі «Садружнасьць» уганараванае выданьне БЕЛТА «Содружеству Независимых государств 15 лет»
У намінацыі «Кніга цікавага лёсу» дыплём першай ступені атрымаў зборнік вершаў «Мама. Маці. Матуля» выдавецтва «Мастацкая літаратура».