Грамадства2727

Як $35 мільёнаў ад «Газпрама» змянілі стаўленне ўладаў да аўтавакзала «Маскоўскі»

За тры гады «ключавое звяно ў транспартнай сістэме горада» страціла сваё функцыянальнае прызначэнне.

Яшчэ ў 2010 годзе ў фотаальбоме БЕЛТА «Беларусь стваральная» «Маскоўскі» называлі адным з найбуйнейшых аўтавакзалаў Еўропы і найпрыгажэйшым архітэктурным ансамблем Мінска. «Сёння аўтавакзал «Маскоўскі» — ключавое звяно ў транспартнай сістэме горада». Паводле аўтараў фотаальбома, сваім з’яўленнем аўтавакзал фактычна абавязаны Аляксандру Лукашэнку. «Будаўніцтва новага аўтобуснага тэрмінала пачалося ў 1989 годзе. Неўзабаве недахоп сродкаў спарадзіў даўгабуд. Аднак Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў асабістае распараджэнне сталічным уладам завяршыць будаўніцтва».

Сёння БЕЛТА піша ўжо, што аўтавакзал «Маскоўскі», які будаваўся як міжгародны вакзал, у цяперашні час страціў сваё функцыянальнае прызначэнне. «Адсюль адпраўляецца толькі 20% міжгародніх і міжнародных рэйсаў, у асноўным гэта адпраўная кропка прыгарадных аўтобусаў. Змянілася маршрутная сетка горада, транспартныя патокі, што прывяло да падзення продажаў квіткоў, а выдаткі на ўтрыманне аб'екта высокія».

4 красавіка лёс аўтавакзала канчаткова вырашыў Лукашэнка, які падпісаў указ № 153 «Аб пытаннях будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ў г. Мінску». Дакументам прадугледжваецца рэалізацыя ў 2013–2018 гадах ААТ «Белтрансгаз» інвестыцыйнага праекта па будаўніцтву шматфункцыянальнага комплексу ў Мінску ў межах вул. Філімонава — пр. Незалежнасці — вул. Макаёнка. Цана пытання — $35 мільёнаў.

Каментары27

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у ЗША разглядае справу аб бабрысе, якая не хоча жыць у дзікай прыродзе1

Абвешчаныя нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы1

У Мінску банкрутуе фірма, якая развівала сетку бургерных ад Цімаці4

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Галоўнае
Усе навіны →