Удзельнік праграмы імя Каліноўскага з Гомелю Даніла Пажараў меў ранкам у панядзелак незвычайную размову па тэлефоне. Чалавек на іншым канцы тэлефоннага дроту прадставіўся капітанам КДБ Аляксандрам Якаўлевым.

Чэкіст паведаміў пра сваё жаданне пагутарыць са студэнтам і прапанаваў наведаць таго проста па хатнім адрасе хвілін праз 10. Тэлефонны суразмоўца Данілы Пажарава абачліва паабяцаў паказаць сваё службовае пасведчанне, а таксама дадаў, што размова не будзе тычыцца праграмы Каліноўскага.

Чэкіст паведаміў, што гутарка будзе тычыцца пытанняў дзяржаўнай бяспекі. Яшчэ капітан Якаўлеў сказаў, што падобныя сустрэчы праводзяцца з усімі беларускімі грамадзянамі, якія часта ці падоўгу выязджаюць за мяжу.

Даніла Пажараў адмовіўся сустракацца з чэкістам — прынамсі, да таго моманту, покуль не пракансультуецца з юрыстам.

Алесь Раткевіч, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0