У Беларусі толькі 46 чалавек афіцыйна напісалі заяву аб адмове стаць донарамі органаў і тканак. Пра гэта паведаміў кіраўнік Рэспубліканскаганавукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо 10 красавіка напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
Ён нагадаў, што летась у Беларусі быў прыняты закон, які прадугледжвае стварэнне рэгістраў донараў органаў і тканак. Згодна з законам, усе грамадзяне Беларусі па замоўчанні з`яўляюцца донарамі. «Аднак чалавек можа напісаць заяву і адмовіцца стаць донарам», — сказаў Румо.
Кіраўнік цэнтра зазначыў, што ў інтэрнэце вельмі многія заяўлялі пра тое, што не хочуць стаць донарамі. «Але афіцыйна гэта зрабілі 46 чалавек. Гэта людзі, якія дайшлі да паліклінікі, паказалі пашпарт і напісалі адмову», — сказаў ён.
Румо падкрэсліў, што органы і тканкі гэтых людзей «ніколі ні пры якіх акалічнасцях не будуць выкарыстаныя», пры гэтым ім самім у выпадку неабходнасці ў перасадцы органаў і тканак адмоўлена не будзе.