У Вялікабрытаніі ва ўзросце 87 гадоў памёр стваральнік «дзіцяці з прабіркі» нобелеўскі лаўрэат сэр Роберт Эдвардс.

«З глыбокай сумам паведамляем, што прафесар сэр Роберт Эдвардс, лаўрэат Нобелеўскай прэміі, навуковец і адзін са стваральнікаў ЭКА, памёр мірна ў сне пасля працяглай хваробы», — гаворыцца ў заяве Кембрыджскага універсітэта, дзе сэр Роберт выкладаў.

Менавіта эксперыменты Эдвардса ў сферы экстракарпаральнага апладнення прывялі да нараджэння ў бальніцы Олдхэм у 1978 годзе першага «дзіцяці з прабіркі» — Луізы Браўн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?