10 красавіка актывісты Amnesty International зладзілі ў Маскве акцыю супраць прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі.

Пікетаванне праходзіла насупраць беларускай амбасады і было прымеркаванае да публікацыі штогадовага дакладу Amnesty International пра сітуацыю са смяротным пакараннем у розных краінах свету.

Актывісты разгарнулі і на працягу гадзіны трымалі 7-метровы транспарант, якія заклікае ўлады Беларусі ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. Афіцыйнай рэакцыі амбасады на акцыю не было.

Паводле звестак Amnesty International, за апошнія дваццаць гадоў у Беларусі было пакарана смерцю больш за 400 чалавек. Ёсць падставы меркаваць, што асуджаных на смяротнае пакаранне змушалі прызнаць сваю віну пад катаваннямі.
Прысуды прыводзяцца ў выкананне стрэлам у патыліцу. Асуджаных інфармуюць пра пакаранне смерцю за некалькі гадзін або хвілін да выканання прысуду. Целы пакараных не вяртаюцца сем'ям для пахавання, месца пахавання захоўваюцца ў таямніцы.

Фота перададзены Б

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?