Акім Бенеш ішоў у войска па ўласнай волі.
Алег Бенеш падымае пытанне аб тым, каб войска было больш адкрытае і салдат у экстрэмальнай сітуацыі мог атрымаць парады, як дзейнічаць.
У рэдакцыю Еўрарадыё звярнуўся Алег Бенеш ― бацька салдата, які праходзіць тэрміновую службу. Сын Акім набіў сіняк іншаму саcлужбоўцу. Распачалі крымінальную справу. Перад гэтым Акім меў шматлікія канфлікты з «дзядамі» і вырашыў ім супрацьстаяць.
«Салдацкія хваляванні» здарыліся ў часці 30151 неўзабаве пасля «плюшавага дэсанта». Хоць, па ідэі, у такі час дысцыпліна мусіла быць жалезнай.
«У нас у сям’і заведзена па традыцыі служыць у войску, ― распавядае Алег Бенеш, бацька салдата. ―
Акім рыхтаваўся да войска ― бегаў кросы, займаўся боксам, барацьбой. Рыхтаваўся быць добрым салдатам.Спачатку, падчас курса маладога байца, усё было нармальна. Пасля, па словах сына, пачалося, як у кіно: начныя пад’ёмы, адцісканні, „кандагарскія масты“.
Праз пяць месяцаў яго службы я зразумеў, што сітуацыя абвастраецца: бачыў, што ў сына разбітыя вусны, яго маці заўважыла аднойчы, што пабітая галава.Акім пачаў казаць пра сітуацыю толькі праз пяць месяцаў службы. Аказалася, што ў вайсковай часці былі два прызывы. У старшым ― быў пляменнік высокапастаўленага афіцэра, ён і задаваў тон службы. Усім рулілі салдаты.
Спачатку патрабавалі дзяліцца кавай, цыгарэтамі, цукеркамі. Потым пачаліся начныя пад’ёмы. І мой сын спачатку паддаваўся і не ведаў, як дзейнічаць. А ў адзін дзень вырашыў супрацьстаяць і адмовіўся выконваць каманды сяржантаў.Ён хлопец з гонарам: паэт і спартсмен».
Вайна з «дзядамі», па словах Алега Бенеша, скончылася крымінальнай справай, якую распачалі… на яго сына.
«Некаторыя салдаты малодшага прызыву пачалі аб’ядноўвацца з Акімам. Гэта здарылася прыкладна ў кастрычніку мінулага года.
Іх збіваюць ― яны супраціўляюцца, ― працягвае бацька салдата. — Біліся кожны дзень.Аднойчы ў майго сына забралі гадзіннік. Ён нічога не заяўляў, але праз нейкі час падышоў да аднаго з крыўдзіцеляў і запатрабаваў вярнуць рэч. У выніку яны пабіліся. Падчас бойкі мой сын пасадзіў апаненту фінгал.
У выніку маёр, які адказваў за выхаваўчую работу, паабяцаў: калі будзеш даваць „патрэбныя“ звесткі, то атрымаеш толькі пракурорскае папярэджанне і нядоўга пасядзіш на гаўптвахце.Але нечакана распачалі крымінальную справу. Пасля гэтага Акім рэзаў
Акіма выводзілі на пляц перад усімі салдатамі і ганьбілі. Салдаты баяліся з ім размаўляць. Было такое ўражанне, што сына хацелі давесці да самагубства ці падштурхнуць да дэзерцірства».
«Салдат трапляе ў мясарубку, і не можа паскардзіцца, атрымаць параду»
Акіма Бенеша абвінавачваюць па артыкуле 443 частка 1 Крымінальнага кодэксу («Парушэнне статутных правіл узаемаадносін паміж ваеннаслужачымі, якія не з’яўляюцца падначаленымі»).
Бацька салдата быў абураны вядзеннем следства. Ён лічыць, што дапытвалі толькі «зручных» сведак і шанцаў абараніцца Акіму не пакінулі.
«Тады я накіраваў скаргі ў Адміністрацыю прэзідэнта і Генпракуратуру, ― працягвае Алег Бенеш. ― Пасля гэтага ў тэрміновым парадку дапыталі некаторых салдат. У прыватнасці, разглядалася справа, калі адзін з „маладых“ адмовіўся выконваць загад „дзядоў“, пачаў сябе абараняць. Мой сын і іншыя салдаты з малодшага прызыву аказалі яму падтрымку. У выніку ўсім удзельнікам сітуацыі ― і пацярпеламу, і пляменніку высокапастаўленага афіцэра, і Акіму ― вынеслі пракурорскія папярэджанні. Майму сыну ― за тое, што не даклаў пра сітуацыю кіраўніцтву часці і абараняў „слабага“. Пасля таго, як некаторыя сітуацыі павылазілі, многіх афіцэраў з вайсковай часці перавялі на больш нізкія пасады».
Еўрарадыё: Дзе цяпер ваш сын?
Алег Бенеш: «Яго перавялі ў іншую часць. Там сітуацыя іншая. Служыцца параўнальна добра. Я разумею, што даказаць невінаватасць Акіма ў судзе будзе няпроста. Але асноўная мая мэта ― іншая. На сайце Генштаба ёсць гарачая лінія. Але атрымаць там нейкую кансультацыю салдату складана. Ад тэлефонаў Камітэта салдацкіх мацярок і прыёмнай міністра таксама мала сэнсу. Датэлефанавацца туды складана, цяжка разлічваць і на аб’ектыўнасць.
Паскардзіцца ваенным ― амаль немагчыма. Салдат не мае з кім параіцца наконт таго, як сябе паводзіць у крытычнай сітуацыі.Я хачу дабіцца таго, каб кожны ваеннаслужачы меў права карыстацца тэлефонам і ў вольны час звяртацца на нармальную гарачую лінію, паведаміць пра бяспраўе ў часці. Салдат у войску можа трапіць у мясарубку і не мае магчымасці звярнуцца па дапамогу.
Неабходная нармальная арганізацыя, якая б абараняла правы салдата. У ваенных часцях павінны быць усталяваныя відэакамеры, каб тое, што адбываецца ў казармах, фіксавалася».
Колькасць крымінальных спраў па нестатутных узаемаадносінах скарачаецца?
Спрабуем даведацца пазіцыю праваахоўных органаў па «справе салдата Бенеша».
«Расследаванне па гэтай справе завершанае, ― паведамляе
«Да разгляду справы нічога патлумачыць не можам, ― кажа Дзяніс Малевіч, суддзя Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда. ― Звяртайцеся ў Мінскую міжгарнізонную ваенную пракуратуру, якая справу накіроўвала».
Пракурору Аляксандру Васілюку распавядаем, што у рэдакцыю звярнуўся бацька салдата Акіма Бенеша, падаў дакументы. Цікавімся асаблівасцямі артыкула, па якім абвінавачваюць салдата.
Аляксандр Васілюк: Артыкул 443… Стоп, пачакайце, там жа тата дакументы паказваў. Вось няхай ён вам прынясе пастанову аб прыцягненні сына ў якасці абвінавачанага, там усё будзе напісана.
Еўрарадыё: А ў вас мы можам некаторыя нюансы ўдакладніць?
Аляксандр Васілюк: А навошта, калі вам чалавек дакументы прыносіць?
Еўрарадыё: Добра, гэта не прынцыпова. Цікавіць вось якое пытанне: паведамляецца, што ў вайсковай часці 30151 быў шэраг выпадкаў нестатутных узаемаадносінаў. Многія людзі атрымалі пракурорскія папярэджанні. Гэта праўда?
Аляксандр Васілюк: А давайце гэта без каментарыяў пакінем.
Еўрарадыё: Чаму?
Аляксандр Васілюк: А проста не будзем закранаць сферы пракурорскай дзейнасці.
Еўрарадыё: Вынясенні пракурорскіх папярэджанняў ― у вашай кампетэнцыі. Апроч вас ніхто гэтую інфармацыю не паведаміць.
Аляксандр Васілюк: Зразумела, так. Гэта акт пракурорскага нагляду. Каму я іх выношу, навошта я іх выношу ― гэта крыху не ваша справа.
Еўрарадыё: Як не наша? Мы ж сродак масавай інфармацыі.
Аляксандр Васілюк: У таты пытайцеся, раз ён столькі ведае.
Уладзімір Макараў: «У цяперашні момант праводзяцца адпаведныя следчыя дзеянні Следчым камітэтам. Гэта ўжо не прэрагатыва ваеннага ведамства. Мы не маем права даваць каментарыі да суда».
Еўрарадыё: Ці часта бываюць выпадкі нестатутных узаемаадносінаў, як гэта здаралася ў вайсковай часці 30151?
Уладзімір Макараў:
У мінулым годзе ў Беларусі разглядалася 20 крымінальных спраў па нестатутных узаемаадносінах. Для параўнання, уАдбылося скарачэнне такіх выпадкаў ў пяць разоў.2003-м было 99.